?

Log in

Оригинал взят у alex_leshy в Эксперимент «Вселенная-25»: как рай стал адом


Для популяции мышей в рамках социального эксперимента создали райские условия: неограниченные запасы еды и питья, отсутствие хищников и болезней, достаточный простор для размножения. Однако в результате вся колония мышей вымерла. Почему это произошло? И какие уроки из этого должно вынести человечество?

Продолжить чтение...Свернуть )

адзін у хаце :)

У мяне новы кватэрант.... дакладней балкон-"нант" :) Да першага пацяплення :)

Альбом: *noname*

на колах па лістоце...

"Сёння" было як звычайна нечаканым, незапланаваным, але вельмі файным...

Добры сябар... ровар.... восеньскае неба... качкі на жоўтым лісце... вавёрка, якая толькі што лапкамі да твару не цягнулася, але была вельмі блізка...

Першы роварны шпацыр на сваім двухколавым кані атрымаўся па-восеньску дзіўным...

Альбом: На ровары за вавёркамі і качкамі :)


Альбом: На ровары за вавёркамі і качкамі :)

+яшчэ Свернуть )

..

Новы сябра

Ай эм вэрі-вэрі хэппі! :)
А ўсё ж пачыналася з дажджлівай раніцы...

Я ня веру ў выпадковасці... Усё адбываецца так, як павінна быць.

Сёння стаяла на прыпынку ля вакзала пад мелкім няўтульным дажджом і думала: ехаць-не ехаць? Вырашыла, калі першы прыедзе 36-ты тралік - паеду дадому, а калі 44-ты - паеду ў краму... Ну, хто б сумняваўся, што прыехалі яны АДНАЧАСОВА! Падумала: ай, не адкладай на заўтра тое, што можна зрабіць паслязаўтра сёння, нават і пад дажджом.... Села на 44-ты... Калі праязжалі праз плошчу Багушэвіча, дзе 36-ты збочвае дадому, а 44-ты ідзе далей па Цэткін, дождж скончыўся і з-за аблокаў выглянула сонейка :) Я зразумела, што гэтым разам абрала правільны маршрут...

Прыехала ў краму.
З дыялогу:

- Ооой, як я да вас ехала!... Але вырашыла, што з гэтымі скокамі даляраў і ў вас хутка кошты падскочуць...
- Дык яны і падскочуць: заўтра зранку ўжо даражэй на 100 тысяч будзе,
- Ну да! Вось так адразу ЗАЎТРА?! - усьміхаюся з недаверам..
- Калі не верыце - можаце заўтра патэлефанаваць пацікавіцца. Планавалася яшчэ сёння так зрабіць, але нешта не атрымалася... Таму, калі б не прыехалі сёння, заўтра вы б да нас ехалі ўжо не на тралейбусе, а на таксоўцы з рожкамі :)
...

Яшчэ 20 хвілін тым шляхам, па якім некалькі тыдняў таму шпацыравалі на гульні, але гэтым разам - не на двух нагах, а на двух колах, - і вось ужо дома...

... У маім калідоры стаіць новенькі GT-avalanche :) Увесну пачынаю роварны сезон...

Лотерея

Оригинал взят у idmkniga в Лотерея


Правила лотереи:

- публикуете у себя в журнале эту запись, нажав на кнопку "Хочу блокнот ShyFly";
- оставляете в комментариях к записи "Лотерея" ссылку на перепост и получаете счастливый номер;
- 17 октября случай определит победителей.

Десять победителей лотереи от Издательского Дома Мещерякова получат по три любых блокнота на выбор.

Увидеть все наши блокноты можно на сайте и на специальной странице в Facebook



Друзья, очень приятно, что блокноты вам понравились. В знак нашей признательности с 18 по 21 октября в магазине при Издательском Доме Мещерякова для участников лотереи - блокноты будут стоить 150 рублей.
26.08.11.

Раніцай збегла ад хлопцаў, якія сапелі ў два насы пасля ўчорашніх гуляў, і пайшла гуляць з мЫшай і здымачом па ранішнім старым горадзе.

Альбом: Грузія (працяг) - Тбілісі 2


Альбом: Грузія (працяг) - Тбілісі 2


...Я веру, што калі чагосьці вельмі пажадаць і калі гэтаму дадзена здзейсніцца, гэта абавязкова так і атрымаецца. І яшчэ я веру, што людзі сустракаюцца не проста так...

пра нечаканасьці і добрых людзей... Свернуть )
23.08.11.

Чарговыя праявы шчырай грузінскай гасціннасці доўжацца ўжо другі дзень. Людзі проста спыняюць нас на двары ў цэнтры досыць вялікага горада і запрашаюць быць іх гасцямі.
...Прыехаўшы ў Кутаісі а восьмай гадзіне і маючы на руках толькі мапу з кніжкі-даведніка мы пайшлі шукаць вуліцу Руставелі. Даволі шмат часу ішлі па доўгай вуліцы, з якой трэба было збочваць, але мы ніяк не маглі знайсці дзе. Нарэшце запыталіся ў жанчыны, якая апынулася настаўніцай расейскай мовы і літаратуры (і нават лаўрэатам нейкай узнагароды =)).

З дыялогу:
- А как нам на Руставели выйти?
-Пройдёте через любой ТУПИЧОК НАСКВОЗЬ, например, через этот и выйдете прямо к Руставели...


Махо і яго сябры адпачывалі за столікам ля крамы на цэнтральнай вуліцы Кутаісі, калі мы з Сяржуком праходзілі ля іх у напрамку да ўскрайку горада, каб там раскласьці намёт. “Сядайце і выпійце разам з намі!” – на ламанай расейскай запрасіў нас Махо.А крыху пазней з дапамогай аднаго дзядулі, які больш менш размаўляў па-расейску, нас запрасілі і ночыць у кватэры Махо і яго бацькоў. “Он прbглашает абсолютно бесплатно!” – удакладніў дзядуля, што тлумачыў нам словы Махо. Прыехаў дзядзька Махо, які добра ведаў расейскую мову і праз якога ў большасці сваёй адбывалася гаворка гэтым вечарам. І вось да другой гадзіны ўначы мы слухалі, як гэты юнак у цішотцы ад Vintage з захапленнем прамаўляў ТАКІЯ тосты, што рука стамлялася трымаць келіх з кан’яком. Тост за продкаў мы слухалі, залезшы з нагамі на стулья, а потым пілі вахтангуры на пяцерох, стоячы адной нагой на стале. У нас няшмат такой моладзі (наўрад ці ўвогуле ёсць хоць хто), якая так добра прамаўляе такія слушныя рэчы, як гэта рабіў Махо. Нават разумеючы толькі агульную сутнасць таго, аб чым ён гаварыў, з перакладу яго дзядзькі, я сапраўды атрымала неймавернае задавальненне ад яго прамоваў.

Альбом: Грузія (працяг) Кутаісі, Пячоры, Баржомі


пра ўнікальныя белыя каменні і Праметэевы пячоры... Свернуть )
20.08.11.

Свой дваццаць шосты дзень народзінаў сустракаю, дыхаючы салёным паветрам Чорнага мора і назіраючы за дзецьмі, якія скокаюць у хвалі з невялікай скалы. Нікуды не патрэбна спяшцца. Ні аб чым не патрэбна клапаціцца. Сёння можна рабіць тое, што хочацца. Есьці персікі і піць кіндзмараўлі…

Альбом: Грузія (працяг) - МОРА


шмат мора і сядаючага сонцаСвернуть )
19.08.11.

Сонечны мурашнік, ці горад усесаюзнага адпачынку. Сёння бавім час у Батумі.

Зранку яшчэ ляжалі на сонейку (дакладней, я на сонцы, а Сяржук – у намёце), а як стала спякотна – пасунуліся на трасу, дзе нас даволі хутка падхапіла машына да Батумі.
Батумі сустрэў нас спякотным паветрам і хайтэкаўскімі будынкамі.

Альбом: Грузія (працяг) - Батумі


Альбом: Грузія (працяг) - Батумі


шпацыр па мурашніку Свернуть )
18.08.11.

Сёння зразумела, што мора мяне ўражвае толькі ўначы... Ну гэта так – груба кажучы.
Зрэшты, нам ўчора пашанціла стаць у неблагім, як мы потым зразумелі, месцы, дзе зранку было няшмат людзей і больш менш чыста. Але нам хацелася знайсці яшчэ больш дзікія месцы. Далейшы досьвед паказаў, што гэта тут зрабіць вельмі цяжка, калі не немагчыма.

Альбом: Грузія (працяг) - МОРА


Альбом: Грузія (працяг) - МОРА


пра беспаспяховыя пошукі Свернуть )

Latest Month

Сентябрь 2015
Вс Пн Вт Ср Чт Пт Сб
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Syndicate

RSS Atom
Разработано LiveJournal.com
Designed by chasethestars